Зміцер Лысюк

Навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў ва Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, вывучаў еўрапеістыку ў Еўрапейскім каледжы ў Варшаве. Стажыраваўся ў Еўрапейскім фондзе падтрымкі дэмакратыі ў Бруселі і працаваў памочнікам Богдана Здраеўскага, дэпутата Еўрапейскага парламента. На дадзены момант працуе палітычным дарадцам у Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі.