Агентство политической экспертизы
- Агентство политической экспертизы предлагает: пресс-релизы и резюме исследований BISS, профессиональные комментарии и аналитику, исследования отраслевых рынков, законодательства, политических и экономических процессов.
Комментарии
- Небольшой объём иностранных инвестиций и малое количество фирм с иностранным капиталом не способствуют развитию здоровой конкурентной экономической среды в стране.
- «Беларусь – самая большая тайна Европы. И секрет - не в дешевом газе или нефти из России и не в предложениях ЕС с самыми лучшими побуждениями. Секрет Беларуси – в народе, очень образованном обществе с широким кругозором».
Обзоры
- Легкая атлетика всегда привлекает к себе внимание – зрелищностью, многообразием видов. Кроме того, есть интерес и прагматический.
- Cодержание идеологического проекта действующей элиты может быть сформулировано относительно лаконично: «Лукашенко всегда прав».
Релизы
- На вопрос «Чувствуете ли Вы себя защищенными от возможного произвола со стороны властей, милиции, ГАИ, налоговой службы, судов, прочих государственных структур?», ответ «Скорее/определенно нет» набрал 49.6%.
- Национальный социологический опрос, проведенный НИСЭПИ, обнаружил существенное разногласие между личным мнением белорусского президента и общественным мнением белорусов.
Бел. ежегодник
- Это уникальное ежегодное издание, представляющее комплексный аналитический обзор событий и тенденций в различных сферах общественно-политической жизни.
BISS в медиа
- Кремль, по мнению экспертов, начал руками журналистов информационную войну от безысходности.
- В сфере политики эксперты BISS отметили в течение второго квартала 2010 года минимальный регресс.
| Куды падзеўся крызіс? |
|
|
|
| О нас / БИСС в медиа | |||
| 25.05.2010 | |||
|
Ці працягваецца ў Беларусі эканамічны крызіс? Якім будзе эканамічнае становішча ў краіне падчас прэзыдэнцкіх выбараў? Як можа адбіцца на Беларусі крызіс эўра? Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць: намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Слухайце ў нядзелю, у 18 гадзінаў.
Прапануем вам фрагмэнт перадачы. Дракахруст: Куды падзеўся крызіс? Летась у Беларусі пра яго толькі і гаварылі, нават тыя, хто заяўляў, што яго няма. А зараз ... Ну можа з-за мяжы кепска відаць, але сёлета ўжо не чуваць пра забітыя прадукцыяй склады ды пра масавы перавод на скарочаны працоўны тыдзень на прадпрыемствах. Вось прэм’ер паведамляе, што ў першым квартале ВУП вырас на 6%. Не ў ВУП шчасьце, але відавочна, што не рэцэсія. Праўда, істотна вырас зьнешні доўг. Але ў розных іншых краінах – што сярод суседзяў, што ў Эўразьвязе, становішча са зьнешнім доўгам яшчэ больш крытычнае. Улады прынамсі заявілі, што сёлета не зьбіраюцца прасіць крэдыты ў МВФ. Добрая міна пры дрэннай гульні ці і сапраўды ня надта трэба? Дык куды ж падзеўся крызіс? Ці сапраўды ягонае дно пройдзенае ці як ў анэкдоце – сьвятло ў канцы тунэля – гэта сьвятло цягніка, які ідзе насустрач? Сіліцкі: ...Крызіс сапраўды быў раздзьмуты і перабольшаны ў памерах, хаця гэта быў сур'ёзны сусьветны крызіс. У Беларусь ён прайшоў праз плацёжны балянс. І зьмена кан'юнктуры на сусьветных рынках прывяла да ажыўленьня беларускай эканомікі. У першым квартале гэтага году дэфіцыт плацёжнага балянсу скараціўся на траціну за кошт рэзкага павялічэньня экспарту ў Расею, ня гледзячы на ўсе гандлёвыя войны і за кошт рэзкага павелічэньня экспарту калійных угнаеньняў. Беларускі бок карыстаецца гэтай кан'юнктурай і карыстаецца даволі нядрэнна. Дракахруст: Эканамічнае становішча сёлета набывае асаблівае значэньне ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі. Сувязь тут не наўпроставая, але яна існуе. На гэтым тыдні старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі апублікаваў на сваім блогу на Naviny.by сцэнар нечага накшталт каляровай рэвалюцыі, ключавым складнікам якога зьяўляецца рэзкае пагаршэньне сёлета эканамічнага дабрабыту. Зь іншага боку, дасьледнікі па досьведзе мінулых электаральных кампаній кажуць пра электаральна-эканамічныя цыклі – пад выбары ўлады заўсёды імкнуліся напоўніць народную кішэню. Можа штучна і часова, але небеспасьпяхова. А ці будзе сёлета чым напаўняць? Ці спраўдзіцца сцэнар Зімоўскага, які ён называе пэсымістычным? Чалы: ...Зьмена ўлады адбудзецца не з эканамічных прычынаў, ня з гэтага яна адбываецца. Мы атрымліваем пагаршэньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у выніку перадвыбарчай "раздачы сланоў". Праз 4-5 месяцаў – усплёск інфляцыі пасьля таго, як здаецца падвысілі даходы насельніцтва. У нас эканамічна складаныя гады прыйдуць у сярэдзіне наступнага эканамічнага цыклю, 2012-2013 гады, на якія прыпадзе рэзкі рост кошту абслугоўваньня зьнешняга доўгу – і па расейскіх крэдытах, і па крэдытах МВФ. Дракахруст: Цяперашняя фаза крызісу ў Эўропе – хіба ня больш сур’ёзная, чым леташняя. Так выглядае, што эканамічны каляпс Грэцыі – той вір, які можа ўцягнуць у сябе ўсю Эўропу. Ужо гучаць алярмічныя прагнозы, што, магчыма, эўразона, прынамсі ў той форме, у якой яна існавала дагэтуль, не перажыве цяперашні крызіс. Ці сапраўды гэта так? Які ваш прагноз сытуацыі? І як яна адбіваецца на Беларусі зараз, скажам, тое падзеньне курсу эўра, і як можа адбіцца ў далейшым? Раманчук: ...Ёсьць палітычная воля не дапусьціць развалу ня толькі Эўразьвязу, але і эўразоны. Калі Мэркэль казала, што стабільнасьць эўра – гэта стабільнасьць Эўразьвязу, то яна проста хацела, каб Бундэстаг прагаласаваў за падтрымку Грэцыі. Ёсьць шмат праблем у Эўропе, ёсьць праблемы і ў ЗША, дзе Абама – самы сацыялістычны прэзыдэнт за ўсю гісторыю краіны. Гэта крызіс мадэлі, калі дзяржава падмяняе рынак, падмяняе інвэстараў... Беларусь мала зьвязаная з Эўропай, попыт на нашы тавары ў Эўропе мінімальны. У нас найбольшыя праблемы ідуць не з Эўропы, а з Расеі. Калі ў Расеі стаўленьне да беларускіх тавараў зьменіцца, тады мы адчуем сапраўдны подых крызысу.
|
Проекты
Новое в блогах
- Час назад 2 – Учорашняя х...(0)Калісьці славуты сатырык Аркадзь Райкін, выступаючы з гастролямі ў Адэсе, вырашыў на другі дзень канцэртаў сарваць авацыі, распавёўшы байку, што зрабіла фурор у першы дзень. Замест гэтага, ён атрымаў ...
- Відавочнае – неверагоднае...(0)Апошнім часам у апазіцыйных колах, гэтаксама як у расійскай і міжнароднай прэсе, актывізаваліся спекуляцыі наконт таго, хто будзе “крамлёўскім” кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі....
- Мытная пастка...(0)Такім чынам, застаецца тры-чатыры дні да “Суднага дню”, калі мы нарэшце даведаемся, ў якой эканамічнай прасторы (і мытным звязе) мы жывем. Пераказваць перыпетыі нафтавых і іншых войнаў тут не дарэчы. ...
- Час назад №1: Як беларусы...(1)Як набліжаецца наступная прэзідэнцкая кампанія, ў Беларусі пачынаюцца два ўзаемазвязаных, але, як на здаровую галаву, дык і ўзаемавыключаючых працэсы. Першы – гэта размнажэнне кандыдатаў у прэзідэнты,...
- Канец аднапалярнага моман...(0)Дзяніс Мельянцоў Днямі прэзідэнт Барак Абама прадставіў гораду і свету новую стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША. Паводле традыцыі, кожны амерыканскі прэзідэнт мусіць фармуляваць уласную стратэгію б...




















