BISS в медиа
- Кремль, по мнению экспертов, начал руками журналистов информационную войну от безысходности.
- Андрей Вардомацкий о динамике выбора между Россией и Евросоюзом, а также о том, как отражаются в сознании белорусов конфликты между Минском и Москвой.
| “Усходняе Партнёрства” як акно магчымасцяў для Беларусі |
|
|
|
| Праекты / Шлях Беларусi ў Еўропе | |||
| 10.02.2010 | |||
|
Трэцяя штогадовая канферэнцыя BISS “Шлях Беларусі ў Еўропе” закрылася дыскусійнай секцыяй “Усходняе Партнёрства” як аснова для развіцця адносінаў паміж Беларуссю і ЕС”.
Часовы павераны ў справах Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель падкрэсліў, што “Ўсходняе Партнёрства” не з’яўляецца антырасійскай ініцыятывай і не ставіць сваёй задачай еўрапеізаваць Беларусь. Дыпламат нагадаў, што з 2008 года для Беларусі адчынена вакно магчымасцяў у адносінах з ЕС па 5 ключавым сферам супрацоўніцтва. На погляд Аляксандра Стралкова з Інстытута Еўропы Расійскай Акадэміі навук (Масква), расійскія палітыкі і эксперты ўбачылі ва “Ўсходнім Партнёрстве” пагрозу ўплыву Расіі на постсавецкай прасторы. Спадар Стралкоў мяркуе, што ў Расіі да гэтай пары няма дакладнага ўяўлення аб тым, як рэагаваць на актывізацыю знешняй палітыкі ЕС.
Каментуючы прапанаваную беларускаму боку кампрамісную формулу ўдзелу ў парламенцкай асамблеі ЎП “ЕЎРАНЭСТ” – 5 дэпутатаў ПП НС + 5 прадстаўнікоў апазіцыі – Роланд Фройдэнштайн з Цэнтру еўрапейскіх даследаванняў (Брусэль) падкрэсліў, што ён не бачыць іншых альтэрнатываў такой прапанове. У адказ, загадчык кафедры міжнародных адносінаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Сяргей Кізіма заявіў, што на самой справе не бачыць праблемы ў вырашэнні гэтага пытання. Ён адзначыў, што “калі ЕС крыўдна бачыць у Еўранэсце тых беларускіх дэпутатаў, якія перамаглі на сваіх выбарчых участках прадстаўнікоў апазіцыі, то можна запрасіць 10 парламентарыяў, на ўчастках якіх прадстаўнікі ад апазіцыі ў выбарах ня ўдзельнічалі”. Яўгеніюш Смоляр з Цэнтру міжнародных адносінаў (Варшава) нагадаў пра тое, што “ўраганныя” для ЕС тэмпы запуску праграмы ЎП сведчаць пра вялікую значнасць гэтага праекту для Еўропы. Евгениюш Смоляр из Центра международных исследований (Варшава) напомнил о том, что «ураганные» для ЕС темпы запуска программы ВП в течение года свидетельствуют о большой значимости этого проекта для Европы.
Дырэктар Офісу за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Вольга Стужынская адзначыла, што “Ўсходняе Партнёрства” знаходзіцца на стадыі станаўлення і казаць пра яго ўплыў пакуль што зарана, аднак гэта праграма ўжо станоўчым чынам адбілася на статусе Беларусі як партнёра ў дыпламатычных адносінах. Старшыня міжнароднага кансорцыуму “ЕўраБеларусь” Уладзіслаў Вялічка зазначыў, што за год працы ЎП вельмі шмат зрабіла для Беларусі і, ў прыватнасці, прыдало беларускім няўрадавым арганізацыям дадатковую матывацыю і актывізавала іх працу.
|
Праекты
Новае ў блогах
- Час назад 2 – Учорашняя х...(0)Калісьці славуты сатырык Аркадзь Райкін, выступаючы з гастролямі ў Адэсе, вырашыў на другі дзень канцэртаў сарваць авацыі, распавёўшы байку, што зрабіла фурор у першы дзень. Замест гэтага, ён атрымаў ...
- Відавочнае – неверагоднае...(0)Апошнім часам у апазіцыйных колах, гэтаксама як у расійскай і міжнароднай прэсе, актывізаваліся спекуляцыі наконт таго, хто будзе “крамлёўскім” кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі....
- Мытная пастка...(0)Такім чынам, застаецца тры-чатыры дні да “Суднага дню”, калі мы нарэшце даведаемся, ў якой эканамічнай прасторы (і мытным звязе) мы жывем. Пераказваць перыпетыі нафтавых і іншых войнаў тут не дарэчы. ...
- Час назад №1: Як беларусы...(1)Як набліжаецца наступная прэзідэнцкая кампанія, ў Беларусі пачынаюцца два ўзаемазвязаных, але, як на здаровую галаву, дык і ўзаемавыключаючых працэсы. Першы – гэта размнажэнне кандыдатаў у прэзідэнты,...
- Канец аднапалярнага моман...(0)Дзяніс Мельянцоў Днямі прэзідэнт Барак Абама прадставіў гораду і свету новую стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША. Паводле традыцыі, кожны амерыканскі прэзідэнт мусіць фармуляваць уласную стратэгію б...




















