З каго бяруць прыклад хамаватыя кіраўнікі ў рэгіёнах?

«Рыба гніе з галавы», – так пракаментавала ў праграме «Размова» журналістка Таццяна Смоткіна скандальны страйк працаўнікоў аграгаспадаркі «Новадзевяткавічы» у Слонімскім раёне, якія абурыліся малымі заробкамі і перадусім хамскімі паводзінамі кіраўніка прадпрыемства.

Па ейных словах, такое стаўленне да падначаленых у Беларусі паўсюль, а прыклад бярэцца з манераў Аляксандра Лукашэнкі.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра іншыя падзеі прамінулага тыдня (сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным, ухвалу Палатай прадстаўнікоў новага антыдармаедскага дэкрэта і т.д) – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з глыбоцкай журналісткай Таццянай Смоткінай і дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пятром Рудкоўскім.

Поўную версію перадачы можна паглядзець па спасылцы: http://belsat.eu/programs/z-kago-byaruts-pryklad-hamavatyya-kirauniki-u-...