BISS in media

    "Онлайн-образование можно получить от лучших лекторов" - Можейко в интервью для "Беларусь сегодня"

    Вадим Можейко, аналитик BISS дал интервью "Беларусь сегодня" на тему онлайн-образования:

    — Онлайн-образование — это, несомненно, очень удобно. Очень гибкий вариант, и он подходит для тех, у кого нет времени куда-то ходить, а также для тех, кто не хочет посещать курсы, которые не важны, но идут в комплекте. Человек может взять для себя только самое актуальное. Подходит и в тех случаях, когда нужно обучиться очень быстро — пройти курс за несколько дней. В университете таких интенсивов обычно нет.

    Сертификат, полученный на онлайн-курсах, может сослужить хорошую службу при трудоустройстве. Это говорит о мотивации человека, его профессиональных интересах и это плюс с точки зрения работодателей. Но, конечно, порой находить мотивацию сложно, ведь здесь преподаватель не стоит над тобой с палкой — все на совести ученика.

    Еще плюс — онлайн-образование можно получить от лучших лекторов и не привязываться к местности. Это особенно актуально для жителей регионов.

    Развитие платного онлайн-образования может принести эффект для страны, поскольку очевидно, что процент тех, кого может заинтересовать дистанционное обучение, выше, чем тех, кто может приехать.

    Я как преподаватель иногда использую в работе материалы онлайн-курсов. Например, когда нужно освежить знания, допустим, за 20 минут рассказать студентам историю Древней Греции. Одним коротким видео с образовательного ресурса это сделать значительно проще, чем изобретать все заново.

    Рудковский в интервью для Deutsche Welle: "Речь должна идти не о сохранении идентичности, а о ее формировании"

    Белорусские и иностранные эксперты обсудили перспективы Беларуси как логистического хаба и проблемы международного позиционирования страны.

    По мнению академического директора Белорусского института стратегических исследований BISS Петра Рудковского, в случае Беларуси уместно говорить о ситуативной идентичности, где в последнее время на первый план выходит риторика "донора стабильности" и переговорной площадки. Это лучше, чем ничего, но это не стратегическая идентичность: "По большому счету речь должна идти не о сохранении идентичности, а о ее формировании".

    Читать весь репортаж

    Вадзім Мажэйка: "Пакуль сістэма размеркавання прымусовая, яна не выконвае сваіх задачаў"

    «Лічыцца, калі праблема з размеркаваннем, дык гэта вінаватыя ўстановы адукацыі. А чаму яны? Можа праблема ў тым, што сама сістэма няякасная. І праблема ў тым, што студэнты не хочуць туды ехаць?» – каментуе Вадзім Мажэйка, аналітык «BISS».

    Паводле Вадзіма Мажэйкі, пакуль сістэма размеркавання прымусовая, яна не выконвае сваіх задачаў. Не дапамагае знайсці ані добрага месца працы выпускніку, ані развязаць праблему недахопу кадраў. Пасля адпрацоўвання аладыя спецыялісты часта не застаюцца там, куды іх размеркавалі. У якасці альтэрнатывы чыноўнікі думаюць аб тым, каб пераняць досвед падрыхтоўкі кадраў у Нямеччыне. Там студэнты сумяшчаюць тэарэтычныя заняткі з працаю на прадпрыемствах.

    «З аднаго боку, гэта добра. Так, таму што трэба больш практыкі, але як гэтую практыку ўяўляюць? Як казаў прэзідэнт: ісці ў поле або на завод. Няма ўяўлення, што ёсць спецыяльнасці, дзе практыка выглядае зусім па-іншаму», – гаворыць Вадзім Мажэйка, аналітык «BISS».

    Чытаць/глядзець увесь рэпартаж на Белсаце 

    Пра літоўска-беларускі форум, спадчыну ВКЛ і "здаровы нацыяналізм". Рудкоўскі ў тэле-размове літоўскага партала "15min"

    У найбліжэйшую пятніцу і суботу [26 і 27 кастрычніка 2018] у Клайпедзе адбудзецца грамадскі форум "Літва і Беларусь - што нас аб'ядноўвае". Пра гэта ў тэлестудыі "15min" размаўлялі гісторык, кіраўнік форума Ежы Гедройца, праф. Альвідас Нікжантайціс і філосаф, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Пётр Рудкоўскі.
     
    Piotras Rudkouskis, Alvydas Nikžentaitis ir Violeta Grigaliūnaitė
     
    Фрагметы размовы: 
     

    Ці беларусы сапраўды спрабуюць забраць сабе спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? Пётр Рудкоўскі глядзіць на гэта інакш: беларусы адкрываюць для сябе гэтую гісторыю. "Мы, беларусы, знаходзімся ў працэсе адкрывання нашай гісторыі. Літоўцы значна далей прасунуліся ў гэтым працэсе. У нас жа надалей вельмі моцная савецкая версія нацыянальнай гісторыі. Літоўскі пісьменнік Марыюс Івашкявічус аднойчы прыкмеціў (не хочацца паўтараць гэта, але шмат у яго словах праўды), што Беларусь - гэта адзін вялікі музей савецкай эпохі.

    Адкрыванне ВКЛ - гэта працэс. Так, падобна як з Вільняй, можна пачуць, што ВКЛ было толькі славянскай, беларускай дзяржавай. З навуковага гледзішча немагчыма абараніць гэту тэзу. Відавочна, што спадчына ВКЛ з'яўляецца супольнай - літоўскай і беларускай. Але на дадзены момант няма пагрозы з боку беларусаў, што яны прысабечаць гэту спадчыну; больш сур'ёзным выклікам для нас ёсць вызваліцца з савецкай спадчыны" - прыкмеціў дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

    Уся размова (на літоўскай мове)

    «Размова дня» Усевалада Сцебурака з Вадзімам Мажэйкам на Белсат

    Падчас сустрэчы днямі з моладдзю ў Горадні Аляксандр Лукашэнка выглядаў «энцыклапедыяй кансерватызму», лічыць эксперт у пытаннях культуры і адукацыі Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

    Па-першае, кіраўнік краіны меў разрыў з маладымі пакаленнямі нават на ўзроўні мовы, настальгуючы аб сацспаборніцтвах за савецкім часам. «Для моладзі гэта нейкае спаборніцтва ў сацсетках», – жартуе аналітык.

     

    Па-другое, пазначаючы сімптомы праблемаў, як, напрыклад, масавы ад’езд моладзі на вучобу і пражыванне за мяжу, Лукашэнка не прапануе годных альтэрнатываў у Беларусі, апрача «рытуальных патрыярхальных установак». Хаця ёсць прыклад той самай Грузіі, дзе ў выніку пераменаў тыя, хто адвучыўся за мяжой, сталі запатрабаванымі на радзіме і ў дзяржаўным кіраванні, і ў бізнесе.

    Лукашэнка настойліва прапануе хлопцам служыць у арміі, хоць бы на летніх вакацыях, бо нібыта гэтага хочуць і аддаюць перавагу такім «мужыкам» дзяўчыны. Разам з тым нашумелая і завершаная днямі ў судзе «справа Коржыча», на думку эксперта, паказала, што ўлада дае неадэкватныя адказы на праблемы і ў гэтай галіне.

    Тэрміны пакарання для афіцэраў за дзедаўшчыну мала што мяняюць у сітуацыі, бо гэта дэманстрацыя справядлівасці ў канкрэтнай справе. Задача – пераканаць моладзь, гарантаваць, што злачынныя выпадкі шантажу і давядзення да самазабойстваў не паўторацца ў іншых часцях.

    Падрабязней пра тое, як Лукашэнка губляе кантакт з беларускай моладдзю, глядзіце ў перадачы «Размова дня» Усевалада Сцебурака з Вадзімам Мажэйкам.

    https://belsat.eu/programs/chago-hochuts-dzyauchyny-versiya-lukashenki/?...

    Три возможности для Румаса. Комментарий Рудковского газете "Белорусы и рынок"

    Новое правительство Беларуси вряд ли получит шанс кардинально изменить экономический уклад, но имеет возможности и поле для деятельности. Академический директор Белорусского института стратегических исследований (BISS) Piotr Rudkouski о том какие возможности открываются перед правительством Сергея Румаса. Читать комментарий в "Белорусы и рынок"

    Разгромная крытыка «Гісторыі беларускага нацыяналізму» і гендарных даследаванняў: новая кніга Рудкоўскага

    "У сваёй любові да прынцыпаў аналітычнай філасофіі Рудкоўскі паўстае свайго роду «белай варонай», з-за практычнай адсутнасці тут нейкіх паплечнікаў ці аднадумцаў. Але гэта дае яму неабходную дыстанцыю, каб разбіраць беларускую інтэлектуальную сцэну".
    Крытычная рэцэнзія кнігі "Беларускія пытанні ў кантэксце еўрапейскіх адказаў" Чытаць далей
     

    "Many Unanswered Questions". A critical review of Rudkouski's book on Belarus-Europe issues

    The Journal of Belarusian Studies has published the review of Piotr Rudkouski's latest book 'Belarusian Questions in the Context of European Answers'. 'With his love of analytical philosophy and the absence of any like-minded people, Rudkoŭski appeared something of a black sheep. At the same time, this gives him the necessary distance to effectively dissect the Belarusian intellectual scene.' Read the full review

     

    Вадзім Мажэйка: Лепшай беларусізацыі ў нас няма

    Рэфлексія на даследаванне BISS "Ад хворага да здаровага  нацыяналізму" - чытаць на ўэб-старонцы "Наша Ніва"
    https://nn.by/?c=ar&i=205123

    https://nn.by/?c=ar&i=205123

    Начныя пытанні Мюнхенскай канферэнцыі-2018

    "Выглядае на тое, што на мюнхенскіх спатканнях тэма "ліберальнага парадку" стала амаль дзяжурнай тэмай, прынамсі з таго часу, калі Пуцін у 2007 годзе даў зразумець, што «русский мир» і «заходні ліберальны парадак» — рэчы несумяшчальныя" Чытаць далей на ўэб-сайце "Новы час"

    Даследаванне BISS: «Мяккая беларусізацыя» працягнецца

    Грамадскія актывісты, бізнес і беларускія ўлады так ці інакш рухаюцца ў адным напрамку – у бок пашырэння ў грамадскасці ідэй ідэнтычных ці роднасных беларускаму нацыяналізму, гаворыцца ў даследаванні Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) «Ад «хворага» да «здаровага» нацыяналізму». Чытаць тэкст на старонцы "Белсат"

    Пётра Рудкоўскі: Малаімаверна, што беларусізацыя калі-кольвечы стане для Лукашэнкі самастойнай каштоўнасцю

    Віталь Сіліцкі канстатаваў у 2009 годзе «пераходны вакуум» у свядомасці беларусаў: яны пазбыліся шэрагу асацыяцый, якія заміналі ім думаць аб сабе ў катэгорыях асобнай нацыі (савецкасць, «рускасць», тутэйшасць), але гэтае месца ў іх свядомасці ўсцяж было незапоўненым. Пераважная бальшыня беларусаў з лёгкасцю ідэнтыфікавала сябе як асобную нацыю, але мела цяжкасці з вытлумачэннем, у чым гэта асобнасць палягае.

    Сёння ўсцяж далёка нам да стану «напоўненасці», тым не менш, займелі месца выразныя тэндэнцыі ў кірунку напаўнення. Чытаць далей у "Нашай Ніве"

Pages