Зімовая школа ў Польшчы: прыём заявак да 20 студзеня 2019

12.01.2019
Друкаваная версіяPDF версія

 

 

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў 

і Інстытут «Tertio Millennio»

 

запрашаюць студэнтаў старэйшых курсаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў, валодаючых польскай мовай, да ўдзелу ў 47 і 48 Зімовых школах Інстытута «Tertio Millennio».

 

 

Тэрміны:

Для студэнтаў і магістрантаў: з 8-ага па 13 лютага 2019 г.

Для дактарантаў і маладых навукоўцаў (да 30 гадоў): з 13 па 17 лютага 2019 г.

Месца: Польшча, Вадавіцы (Wadowice), Кармелітанскі цэнтр «Na Górce», вул. Кармеліцкая 22.

Пра сам праектАсноўная ідэя Зімовых школаў ІТМ палягае ў тым, каб стымуляваць заангажаванне моладзі ў будаванне грамадзянскай супольнасці праз актыўны ўдзел у публічных дэбатах. У звязку з гэтым, падчас Зімовых школаў асаблівы акцэнт кладзецца на развіццё кампетэнцый у абшары рыторыкі і аргументацыі. У тэарэтычнай частцы вялікая ўвага надаецца каштоўнаснаму вымярэнню грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў, у прыватнасці ролі хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадствах 21-ага стагоддзя.

Сярод чальцоў арганізатарскага складу Зімовых школаў ІTM з'яўляюцца: Рафал Дуткевіч, навуковец, прадпрымальнік, прэзідэнт горада Уроцлаў у 2002 – 2018 гг., заснавальнік польскага аддзелу Signium International (міжнародная фірма, якая спецыялізуецца ў пошуку кіраўнічых кадраў); Кшыштаф Занусі, вядомы рэжысёр, кінасцэнарыст, філосаф, дырэктар кінастудыі «TOR», атрымальнік некалькіх узнагародаў Канскага кінафестывалю; Казімір Уяздоўскі, прафесар права, былы міністр культуры Польшчы, на дадзены момант – дэпутат Еўрапарламента; Войцех Хан, эксперт у абшары інвестыцый, кансультант па трансакцыях у энергетычным, ІТ, банкаўскім і інш. сектарах; Мацей Земба, дамініканец, заснавальнік ІТМ, эксперт па бізнэс-этыцы.

Зімовыя школы арганізуюцца пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра (Konrad Adenauer Stiftung).

Болей пра школу можна даведацца на старонцы https://szkola.tertio.pl/ або скантактаваўшыся з беларускім партнёрам (BISS): info@belinstitute.eu

Умовы ўдзелу:

1. Для беларускіх удзельнікаў арганізатары забяспечваюць бясплатнае пражыванне, харчаванне і ўсе матэрыялы, патрэбныя для навучання і трэнінгаў.

2. Удзельнікі самастойна павінны вырашыць пытанне даезду да Вадовіцаў і назад.

Патрабаванні і пажаданні ад кандыдатаў:

1) Валоданне польскай мовай (усе мерапрыемствы будуць праходзіць па-польску).

2) Інтэлектуальныя кампетэнцыі ў галіне грамадскіх навук.

3) Адкрытасць на хрысціянскія каштоўнасці.

4) Жаданне ўплываць на грамадскія працэсы ў Беларусі праз удзел у публічных дэбатах або/і намер працаваць у экспертнай сферы.

5) Узрост – не больш за 30 гадоў.

Колькасць месцаў для ўдзельнікаў з Беларусі – 2.

Як падаць заяўку:

- запоўніўшы форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc_fbfpa4UKd1pg14-Us-uqBgUVSlgn...

Дэдлайн падачы заяўкі: 20 студзеня 2019 года (уключна)

Пра вынікі адбору кандыдаты будуць індывідуальна паведамлены праз эмэйл 27-28 студзеня 2019 г.

У выпадку якіх-небудзь пытанняў можна пісаць на адрас info@belinstitute.eu