Вадзім Мажэйка: "Пакуль сістэма размеркавання прымусовая, яна не выконвае сваіх задачаў"

«Лічыцца, калі праблема з размеркаваннем, дык гэта вінаватыя ўстановы адукацыі. А чаму яны? Можа праблема ў тым, што сама сістэма няякасная. І праблема ў тым, што студэнты не хочуць туды ехаць?» – каментуе Вадзім Мажэйка, аналітык «BISS».

Паводле Вадзіма Мажэйкі, пакуль сістэма размеркавання прымусовая, яна не выконвае сваіх задачаў. Не дапамагае знайсці ані добрага месца працы выпускніку, ані развязаць праблему недахопу кадраў. Пасля адпрацоўвання аладыя спецыялісты часта не застаюцца там, куды іх размеркавалі. У якасці альтэрнатывы чыноўнікі думаюць аб тым, каб пераняць досвед падрыхтоўкі кадраў у Нямеччыне. Там студэнты сумяшчаюць тэарэтычныя заняткі з працаю на прадпрыемствах.

«З аднаго боку, гэта добра. Так, таму што трэба больш практыкі, але як гэтую практыку ўяўляюць? Як казаў прэзідэнт: ісці ў поле або на завод. Няма ўяўлення, што ёсць спецыяльнасці, дзе практыка выглядае зусім па-іншаму», – гаворыць Вадзім Мажэйка, аналітык «BISS».

Чытаць/глядзець увесь рэпартаж на Белсаце