Навуковы стажор BISS - Лука Джарбенадзэ

17.05.2018
Друкаваная версіяPDF версія

У найбліжэйшым часе ў BISS распачне навуковую стажыроўку Лука Джарбенадзэ. Ён мае ступень магістра ў галіне дыпламатыі і міжнароднай палітыкі і бакалаўра ў галіне міжнародных адносін Тбіліскага дзяржаўнага універсітэта. У цяперашні час ён вывучае адносіны ЕС-Расія ў Інстытуце палітычных даследаванняў імя Юхана Шутэ пры Універсітэце Тарту.

Асноўнымі навуковымі інтарэсамі Лукі з'яўляюцца: палітыка Беларусі, асабліва існуючая палітычная сістэма, дачыненні Беларусі і Грузіі, а таксама ўзаемаадносіны паміж ЕС і Расеяй. Яго магістарская дысертацыя тычылася дачыненняў Беларусі і Расеі.

Апрача роднай грузінскай, Лука валодае ангельскай, рускай ды іспанскай мовамі.