Вацлаў Гавэл у Магілёве. Палітолагі і грамадскія актывісты абмеркавалі ўрокі "Пражскай вясны"

12.05.2018
Друкаваная версіяPDF версія

11 траўня 2018 году ў Магілёве ў Цэнтры "Кола" адбылася грамадская дыскусія "Пражская вясна 1968. Вацлаў Гавэл і вызначальная моц маральнага выбару на карысць дэмакратыі і Еўропы". У якасці спікераў выступілі Павел Бучэк (намеснік Амбасадара Чэжскай Рэспублікі ў Беларусі), Алесь Лагвінец ("Дзея") і Пётр Рудкоўскі (BISS). Спатканне было прымеркавана да Дня Еўропы (9 траўня) і мела характар абмеркавання і параўнання досведу Беларусі і Чэхіі.

Арганізатарамі мерапрыемства былі Амбасада Чэхіі, грамадскі рух "Дзея" і BISS.