У BISS - новы дырэктар

26.03.2018
Друкаваная версіяPDF версія
12 сакавіка 2018 года на агульным сходзе заснавальнікаў на пасаду дырэктара BISS быў прызначаны Пётр Рудкоўскі. 19 сакавіка яго прызначэнне было зарэгістравана ў Registracijos centras у Вільні. На гэтай пасадзе Рудкоўскі замяніў Ігара Марыніча, які з красавіка 2016 года па сакавік 2018 г. займаў гэты пост у якасці выканаўчага дырэктара.

Пётр Рудкоўскі з'яўляецца кандыдатам (PhD) гуманітарных навук (Варшаўскі універсітэт). Выкладаў у ЕГУ і Універсітэце Лазарскага. Праходзіў даследчую стажыроўку (research fellowship) у Southwestern College (ЗША), Інстытуце грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Польшча) і Цэнтры ўсходніх даследаванняў (Польшча). Аўтар чатырох кніг і каля 75 артыкулаў. Лаўрэат Прэміі ім. Льва Сапегі (Польшча). З траўня 2017 да моманту прызначэння дырэктарам займаў у BISS нефармальную пасаду "акадэмічнага дырэктара".
 
Галоўнымі задачамі новага дырэктара стануць фармаванне новай каманды экспертаў, запуск даследчай праграмы "Каштоўнасныя трансфармацыі" і развіццё сеткі камунікацыйных каналаў паміж інстытутам і грамадскасцю.
 
Разам з гэтым прызначэннем заснавальнікі касуюць падзел органаў кіравання на "акадэмічнага дырэктара" і "выканаўчага дырэктара", які існаваў некалькі гадоў у BISS, і вяртаюць першапачатковы прынцып "аднаго дырэктара".