Эксперт: Без лідараў апазіцыі акцыі пратэстаў пойдуць на спад

Алена Арцёменка: Цягам тыдня было бачна, што рыторыка ўладаў дастаткова чоткая. У ёй падзяляецца абвінавачванне лідараў апазіцыі, якія "імкнуцца асядлаць" народны пратэст, і лаяльнае пазітыўнае стаўленне да людзей, гатовых выйсці, пратэставаць і падтрымліваць дыялог з мясцовымі ўладамі. Як мне падаецца, супраць простых удзельнікаў акцыі не будуць прымяняцца жорсткія меры. А супраць лідараў апазіцыі, якія былі каталізатарам і арганізатарам гэтага народнага пратэсту, прымяняюцца дастаткова стандартныя для нас меры барацьбы. euroradio.fm, zautra.by