Да 15 сакавіка прымаюцца заяўкі на стварэнне секцый Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

9.03.2016
Друкаваная версіяPDF версія

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса, які  пройдзе 7–9 кастрычніка 2016 г. Месца правядзення  - Коўна (Літва).

Секцыі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін, даследчых накірункаў ці мець міждысцыплінарны  характар.

Для падачы заяўкі да 15 сакавіка 2016 года неабходна запоўніць анлайн-форму.

Больш падрабязна пра Кангрэс гл.: www.icbs.lt

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз: icbs@palityka.org

***

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі.