Беларускі знешнепалітычны індэкс №29 (лістапад–снежань 2015 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе дваццаць дзявяты выпуск «Беларускага знешнепалітычнага індэкса». У ім мы аналізуем знешнюю палітыку Беларусі па пяці напрамках у лістападзе–снежні 2015 года.

У адносінах з Расіяй Беларусі ўдалося не толькі не ўцягнуцца ў расійскія знешнепалітычныя канфлікты, але і ўмацаваць сваю нейтральную пазіцыю. Сустрэча прэзідэнтаў Пуціна і Лукашэнкі прайшла без відавочных канфліктаў і не апраўдала негатыўных прагнозаў.

Адносіны з Еўрасаюзам працягвалі развівацца ў межах тэндэнцыі нармалізацыі. І ў Беларусі, і ў ЕС усё больш рэалістычна бачыцца перспектыва іх паўнавартаснага паляпшэння.

Змест беларуска-кітайскіх адносін вызначаўся тэндэнцыямі, закладзенымі ў 2015 годзе. У эканамічнай сферы – больш выгадны для Беларусі тавараабарот, у палітычнай – паглыбленне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і актывізацыя шматбаковага вымярэння.

У супрацоўніцтве з краінамі, якія развіваюцца, асноўную ўвагу Мінск надаваў рэгіёнам Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама Блізкага Усходу. Кантакты з афрыканскімі краінамі мелі маргінальны характар, нягледзячы на ​​візіт кіраўніка справамі прэзідэнта ў Зімбабвэ. Мінск старанна захоўвае і развівае адносіны з В’етнамам. Апошні з’яўляецца адным з найдаўнейшых партнёраў Беларусі, які па сваім значэнні для знешняй палітыкі краіны супастаўны з многімі постсавецкімі рэспублікамі.

Адносіны з Украінай былі трохі азмрочаныя праблемамі ва ўзаемным гандлі, якія, зрэшты, былі неўзабаве вырашаныя. Пры гэтым абодва бакі пастаянна падкрэслівалі стратэгічную важнасць і стабільнасць сваіх сяброўскіх адносін.    

Беларускі знешнепалітычны індэкс № 29 у фармаце pdf