13 студзеня 2016 года BISS святкаваў Стары Новы год (ФОТА)

15.01.2016
Друкаваная версіяPDF версія

13 студзеня ў мінскім атэлі Crowne Plaza прайшло мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным для BISS — калектыўнае святкаванне Старога Новага года, удзел у якім прынялі вядомыя беларускія прадстаўнікі НДА і дыпламатычных місій, палітыкі і журналісты.

Акадэмічны дырэктар BISS Аляксей Пікулік адзначыў, што мінулы год для інстытута быў у цэлым паспяховым. У прыватнасці ён нагадаў, што ў гэты перыяд BISS заняў першае месца ў рэйтынгу беларускіх даследчых цэнтраў, праведзеным BRC.

Гаворачы пра планы на 2016 год, Аляксей Пікулік адзначыў, што BISS будзе «ударна» працягваць і завяршаць праект «Рэфорум». «Будзе вялікая канферэнцыя, будуць новыя рэгулярныя прадукты, будзе маніторынг рэформаў - гэта тое, над чым мы хочам сфакусаваць сваю дзейнасць», - распавёў А. Пікулік.

 Шмат добрых слоў у адрас даследчыкаў сказала журналістка, вядучая праграмы «Амплітуда» на TUT.BY Алёна Андрэева, палітык, лідар кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў, каардынатар Камітэту памяці Віталя Сіліцкага Міла Берташ. У прыватнасці, Міла Берташ нагадала пра выхад ў канцы мінулага года кнігі "Доўгая дарога ад тыраніі», аўтарам якой быў першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.