Еўразійскі агляд №6

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе шосты выпуск новага рэгулярнага прадукту «Еўразійскі агляд», у якім аналізуюцца працэсы езразійскай інтэграцыі.

За апошнія месяцы ў працэсе еўразійскай інтэграцыі адбыўся шэраг важных падзей. У жніўні паўнавартасным членам ЕАЭС стаў Кыргызстан. У той жа месяц Расія выкарыстала легальны механізм ЕАЭС для забароны імпарту перапрацаванай прадукцыі шэрагу нарвежскіх прадпрыемстваў з тэрыторыі Беларусі і іншых еўразійскіх партнёраў.

Пытанні еўразійскай інтэграцыі выклікаюць усё большую цікавасць шырокай грамадскасці, а іх прадстаўленасць у медыя-сферы ўзрастае. У верасні ў прамым эфіры вядучага нацыянальнага інтэрнэт-партала TUT.BY многія актуальныя пытанні ў сферы еўразійскай інтэграцыі былі абмеркаваныя рэдактарам «Еўразійскага агляду» Андрэем Елісеевым і дырэктарам Дэпартамента развіцця інтэграцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктарам Спаскім.

Тэма нумару «Еўразійскага агляду» №6 – лабісцкія магчымасці Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Раман Касціцын, кіраўнічы партнёр камунікацыйнага агенцтва ARS Communications, вызначае асноўныя асаблівасці камунікацыйнай сістэмы ЕЭК, якія прапануюць Беларусі новыя лабісцкія магчымасці. Паспяховая праца беларускага боку над тэхнічным рэгламентам па алкаголі для краін ЕАЭС паказвае, што Беларусі варта развіваць культуру ўзаемаадносін бізнесу і дзяржавы, каб з карысцю для сябе карыстацца рэсурсам бізнес-аб’яднанняў у працы наднацыянальных еўразійскіх органаў.

У канцы траўня 2015 года ЕАЭС падпісаў пагадненне аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) з Віетнамам, якое ўступіць у сілу праз два месяцы пасля ратыфікацыі ўсімі бакамі. Гэта першае гандлёвае пагадненне ЕАЭС падобнага роду. У сувязі з гэтым у рубрыцы «Актуаліі» прадстаўлены агляд стану рэчаў у сферы заключэння дагавораў аб ЗСГ. Андрэй Елісееў тлумачыць, чаму падобная дамова паміж ЕАЭС і Еўрасаюзам немагчымая ў блізкай перспектыве і разглядае, з якімі краінамі праца па заключэнні пагадненняў аб ЗСГ замарозілася, працягваецца або можа пачацца.

Шосты выпуск «Еўразійскага агляду» у фармаце PDF