Выйшла з друку кніга Віталя Сіліцкага "Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі"

27.10.2015
Друкаваная версіяPDF версія

Выдавецтва часопіса «ARCHE» выпусціла  кнігу Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба  за дэмакратыю  ў  Сербіі і Беларусі 

Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў.

 

Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз,  паказаць  падабенствы  і  адрозненні  ў  іхных  гістарычных  лёсах  і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў,  сярод  якіх  у адпаведных  краінах  вылучаліся  постаці  Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны  гід  па  палітычнай  траекторыі  Беларусі  і  Сербіі  пасля  знікнення савецкай  і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга — практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.