Дзяніс Мельянцоў браў удзел у 8-й Асамблеі Сусветнага руху за дэмакратыю ў Сеуле

31.10.2015
Друкаваная версіяPDF версія

1-4 лістапада 2015 г. старшы аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў браў удзел у 8-й Асамблеі Сусветнага руху за дэмакратыю, якую арганізаваў Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (ЗША) у Сеуле (Паўднёвая Карэя).

Асамблея сабрала каля 400 дэмакратычных актывістаў, практыкаў, прадстаўнікоў бізнэс-асацыяцый і навукоўцаў з усяго свету і была сфакусіравана на пытаннях узмацнення ролі грамадзянскага грамадства і пабудовы стабільных дэмакратычных рэжымаў.

Дзяніс Мельянцоў браў ўдзел у працы экспертнай секцыі, прысвечанай працэсам дэмакратычнага транзіту ў рэгіёне Усходняй Еўропы.