Еўразійскі агляд №2

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе другі выпуск новага рэгулярнага прадукту «Еўразійскі агляд», у якім аналізуюцца працэсы езразійскай інтэграцыі.

Падпісаную 29 траўня 2014 года Дамову пра Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) яшчэ чакае працэдура ратыфікацыі ва ўсіх дзяржавах-членах. Нягледзячы на тое, што Дамова пакуль не ўнесеная на разгляд у парламенты еўразійскіх партнёраў, няма сумненняў, што падкантрольныя выканаўчым органам улады парламенты Расіі, Беларусі і Казахстана ўхваляць пагадненне ў тэрміны, неабходныя для запуску ЕАЭС з 1 студзеня 2015 года. У другім нумары «Еўразійскага агляду» мы прапануем вашай увазе два аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя аналізу розных аспектаў Дамовы.

У артыкуле, прысвечаным актуальным падзеям еўразійскай інтэграцыі, разглядаюцца некаторыя асаблівасці Дамовы пра ЕАЭС у параўнанні з дамовамі ў межах еўрапейскага інтэграцыйнага праекта. Якой з дамоваў у межах амаль паўвекавой еўрапейскай інтэграцыі ў большай ступені адпавядае Дамова пра ЕАЭС, ці ўтрымлівае яна палажэнні аб еўразійскіх каштоўнасцях і прынцыпах, у чым асаблівасць сістэмы прыняцця рашэнняў у межах еўразійскай інтэграцыі і як Беларусь можа выйсці з ЕАЭС, калі пажадае, – асноўныя пытанні, што разглядаюцца ў матэрыяле.

Тэма нумара «Еўразійскага агляду» – перспектывы развіцця палітычнай інтэграцыі ў межах еўразійскага праекта. Узгодненая Дамова пра ЕАЭС не змяшчае згадкі палітычных аспектаў, хоць некаторыя з іх сур’ёзна абмяркоўваліся Беларуссю, Казахстанам і Расіяй на этапе падрыхтоўкі пагаднення. Арсен Сівіцкі, дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў, распавядае, якія прапановы аб паглыбленні палітычнай інтэграцыі разглядалі еўразійскія партнёры, і тлумачыць, чаму краіны не прыйшлі да згоды па гэтых пытаннях. Аўтар прыводзіць бачанне будучыні еўразійскай інтэграцыі расійскага боку і разважае, калі і пры якіх умовах Расія можа паскорыць стварэнне паўнавартаснага палітычнага аб’яднання з еўразійскімі партнёрамі.

Другі выпуск «Еўразійскага агляду» у фармаце PDF