BISS-Timeline №8 (жнівень 2013 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе восьмы выпуск BISS -Timeline — штомесячны маніторынг палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфер. У ім аналізуюцца падзеі, якія адбыліся ў жніўні 2013 года.

Справа «Уралкалія» стала безумоўнай знешнепалітычнай і ўнутрыпалітычнай дамінантай жніўня. У канцы месяца канфлікт вакол «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК) пачаў перарастаць з эканамічных супярэчнасцяў двух буйных прадпрыемстваў у поўнамаштабны міждзяржаўны палітычны канфлікт.  У жніўні завяршылася і доўгая гісторыя з прызначэннем камандуючага Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі і Беларусі. Ім стаў Алег Дзвігалёў, які цяпер загадвае ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі.

Што тычыцца знешняга гандлю, то асноўная падзея жніўня звязана з рашэннем «Транснафты» скараціць аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь у трэцім квартале 2013 г. на 400 тыс. тон. Такім чынам, планаваны аб’ём паставак нафты ў памеры 5,3 млн тон у трэцім квартале Беларусь атрымаць не зможа.

Традыцыйна для жніўня ўвага грамадскасці і дзяржаўных органаў у сацыяльнай сферы была сфакусаваная на выніках уступнай кампаніі ў ВНУ, на пачатку навучальнага года і на праблемах сістэмы адукацыі. Уступная кампанія паказала неэфектыўнасць арганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі і яе разыходжанне з патрабаваннямі рынку працы. Па мерах, якія прымаюцца ў дачыненні да супрацоўнікаў дадзенай сферы, можна меркаваць аб далейшых планах па скарачэнні дзяржаўных выдаткаў, нягледзячы на заяву П. Пракаповіча аб планах па іх павелічэнні.

У культурным жыцці рэспублікі жнівень – традыцыйны час творчых адпачынкаў і вакацый, таму і культурных падзеяў было параўнальна няшмат. Зрэшты, і тыя з іх, што адбыліся ў жніўні, у чарговы раз пацвердзілі, што культурная палітыка ўладаў вельмі непаслядоўная і супярэчлівая. Захоўваецца залішняя ідэалагізацыя культурнай сферы, дзяленне культурных праектаў на афіцыйныя і неафіцыйныя.

Чытайце BISS - Timeline за жнівень 2013 г. у фармаце pdf