BISS-Timeline №5 (травень 2013 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе пяты выпуск BISS-Timeline — штомесячны маніторынг палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфер. У ім аналізуюцца падзеі, якія адбыліся ў траўні  2913 года.

Дамінуючай тэмай траўня стала абвешчаная «тройкай» (БНФ, «Гавары праўду!» і Рух «За свабоду») ініцыятыва па правядзенні «народнага рэферэндуму». Ідэя кампаніі заключаецца ў шырокай камунікацыі з неангажаванымі ў партыйнае і грамадскае жыццё беларусамі для фармулявання пытанняў рэферэндуму з наступным зборам подпісаў для падачы ў ЦВК. Гэта значыць, асноўнай мэтай з’яўляецца пашырэнне камунікацыі апазіцыі з насельніцтвам напярэдадні выбарчых кампаній 2014–2015 гг.

У знешнім гандлі адной з галоўных падзей стала паведамленне аб пераносе стварэння «Саюзкалія», сумеснага трэйдара «Уралкалія» і «Беларуськалія». Гэта звязана з неабходнасцю атрымання згоды антыманапольных ведамстваў краін, якія з’яўляюцца бягучымі і меркаванымі рынкамі збыту. Чакаецца, што функцыі цяперашняга сумеснага трэйдара «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК) будуць паступова перададзеныя «Саюзкалію», які зможа заключаць спотавыя, а пазней доўгатэрміновыя здзелкі.

У сацыяльнай сферы травень стаў месяцам, у якім атрымалі рэалізацыю тэндэнцыі, што пачаліся ў пачатку года. Атрымаў сілу ўказ аб палажэннях жыллёвай праграмы на 2013–2016 гг., якія робяць больш жорсткім кантроль над размеркаваннем дзяржаўнай падтрымкі пры наданні жылля. Зацверджаныя кантрольныя лічбы прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі на 2013 г., якія разам з рыторыкай намесніка міністра адукацыі дэманструюць тэндэнцыю зніжэння даступнасці адукацыі, без прапаноў па змяненні якасці адукацыі. Адбываецца паступовы рост заробкаў, аднак захоўваецца тэндэнцыя на павышэнне тарыфаў.

Нарэшце,  адбылася прыкметная лібералізацыя культурнага ландшафту: упершыню за апошнія гады адбыліся легальныя выступы некалькіх забароненых гуртоў; Міністэрства інфармацыі зарэгістравала часопіс «Arche. Пачатак».

Чытайце BISS-Timeline за травень  2013 г. у фармаце pdf