Місія

Друкаваная версіяPDF версія

BISS з'яўляецца незалежным аналітычным цэнтрам, які ў сваёй дзейнасці абапіраецца на прынцыпы навуковай аб'ектыўнасці, адкрытасці і адказнасці.

BISS прапануе стратэгіі развіцця Беларусі, якія грунтуюцца на актуальных даследаваннях, якаснай экспертызе і падтрымліваючы дыялог паміж экспертнымі групамі, грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі актарамі.

Бачанне

Спрыянне мадэрнізацыі Беларусі

BISS прасоўвае ідэю абнаўлення Беларусі і ўвядзення найлепшага сусветнага практычнага досведу ў сферах дзяржаўнага кіравання, эканамічнага рэгулявання і развіцця сацыяльных інстытутаў. Мы падтрымліваем ініцыятывы, якія спрыяюць мадэрнізацыі палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця Беларусі шляхам правядзення даследаванняў, выпрацоўкі рэкамендацый і падтрымкі дыялогу экспертаў.

Пашырэнне магчымасцяў беларускай экспертнай супольнасці 

BISS адкрыты да супрацы з незалежнымі і дзяржаўнымі экспертнымі структурамі, зацікаўленымі ў развіцці Беларусі. Мы ўмацоўваем патэнцыял экспертнай супольнасці ў распрацоўцы і прасоўванні стратэгій пазітыўных змен у краіне, прапаноўваючы экспертам магчымасці прафесійнага развіцця.

Умацаванне інфраструктуры незалежнасці

BISS фармулюе сцэнарыі, накіраваныя на падвышэнне жыццяздольнасці незалежнай Беларусі. Мы ўпэўненыя: незалежнасць Беларусі забяспечваецца належным кіраваннем, устойлівасцю дзяржаўных інстытутаў і раўнапраўнымі, добрасуседскімі дачыненнямі з іншымі краінамі.