Home | БИСС

  • Стаўленне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці да рэформаў


    Паспяховасць рэформаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы шмат у чым вызначалася ўключэннем прадстаўнікоў розных груп, арганізацый і інстытутаў у выпрацоўку курсу трансфармацыі. Гэта прымушала палітыкаў эксперыментаваць, не давала ім станавіцца праваднікамі інтарэсаў толькі адной групы. У гэтым сэнсе ўключэнне грамадзянскай супольнасці ў працэс трансфармацыі з’яўляецца вельмі важным фактарам. ...
  • Стаўленне грамадства да правядзення рэформаў


    У межах праекта «РЭФОРУМ» BISS правёў даследаванне грамадскай думкі ў дачыненні да перспектывы рэформаў. Асноўнымі задачамі даследавання былі выяўленне агульнага стаўлення беларусаў да рэформаў і вызначэнне найбольш прыярытэтных сфер рэфармавання. Асноўныя высновы даследавання: ...
  • Беларускі знешнепалітычны індэкс №19 (сакавік–красавік 2014 г.)


    BISS прадстаўляе дзевятнаццаты выпуск «Беларускага  знешнепалітычнага індэкса», у якім аналізуюцца пяць напрамкаў знешняй  палітыкі Беларусі ў сакавіку–красавіку 2014 г. ...
  • Еўразійскі агляд №1


    BISS прадстаўляе першы выпуск новага рэгулярнага прадукту пад назвай «Еўразійскі агляд» – аналіз працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Кожны выпуск дадзенага маніторынгу будзе складацца з двух артыкулаў, у адным з якіх эксперты раскажуць пра актуальныя палітыка-эканамічныя тэндэнцыі і падзеі еўразійскай інтэграцыі, а другі будзе раскрываць асобную тэму нумару. ...
  • Што здарылася з Украінай і якімі могуць быць наступствы для Беларусі?


    Палітычны крызіс ва Украіне, які пачаўся ў лістападзе мінулага года, ужо даўно перарос нацыянальныя межы, але ўсё яшчэ далёкі ад вырашэння. Нягледзячы на гэта, ужо цяпер можна зрабіць некаторыя высновы з сітуацыі, у тым ліку і для Беларусі. Што адбываецца ва Украіне? Чаму Расія анексавала Крым? Якая пазіцыя афіцыйнага Мінска, і якія высновы магла зрабіць беларуская ўлада? ...
  • Беларускі знешнепалітычны індэкс №18 (студзень – люты 2014 г.)


    BISS прадстаўляе васямнаццаты выпуск “Беларускага знешнепалітычнага індэкса”, у якім аналізуюцца пяць напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі ў студзені–лютым 2014 года. Асноўнай тэндэнцыяй перыяду стала зніжэнне трох з пяці сукупных індэксаў адносін. Такое падзенне, аднак, адбылося не праз пагаршэнне двухбаковых адносінаў, а з прычыны сезоннага зніжэння іх інтэнсіўнасці і нязначнай колькасці кантактаў на высокім узроўні. ...
  • Дэмаграфія: Насельніцтва Беларусі ў 2013 годзе павялічылася толькі на паперы


    Паводле апублікаваных афіцыйных звестак, у Беларусі за 2013 г. колькасць насельніцтва павялічылася на 4,2 тыс. асобаў. Насамрэч колькасць насельніцтва не павялічылася, а, хутчэй за ўсё, зменшылася больш чым на 10 тысяч чалавек, з якіх больш за 7 тысячаў прыпала на натуральны спад і 5–7 тысячаў — на міграцыйны. ...

Старонкі