Запрошаныя эксперты

  • Ігар Марыніч

    Выканаўчы дырэктар BISS. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Дадатковая адукацыя ў сферы кіравання, фінансаў, маркетынгу. Вялікі вопыт кіравання праектамі ў сферы камунікацый і адукацыі.

  • Алег Багуцкі

    Беларускі гісторык, палітычны аналітык і паліттэхнолаг. Працуе ў Кіеве.

  • Алена Арцёменка

    Бакалаўр сацыяльнай і палітычнай філасофіі (ЕГУ), спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі (БДУ), магістр сацыялогіі (БДУ).

    Навукова-даследчыя інтарэсы: грамадская думка, сацыяльныя кантракты (дабрабыт насельніцтва, рэйтынг даверу ўлады), геапалітычныя арыентацыі насельніцтва, тэхнічная дапамога ЕС, чалавечы капітал (адукацыя, рынак працы), міграцыя, дэмаграфія, уплыў СМІ на аўдыторыю.

  • Аляксандр Алешка

    Спецыяліст па міжнародных адносінах (БДУ), магістр  Варшаўскага і Ланкастэрскага ўніверсітэтаў. Аспірант Школы сацыяльных даследаванняў  Польскай Акадэміі навук.

    Даследчыя інтарэсы: палітычныя і эканамічныя інтарэсы Беларусі і Расіі, знешняя палітыка Расіі, усходняя палітыка Польшчы, эканамічныя адносіны ЕС з краінамі СНД.

    Кантакт: alex.aleshka(at)gmail.com

  • Аляксандр Аўтушка-Ciкорскi

    Магістр палітычных навук (ЕГУ), магістр палітычных навук (ЦЕУ).

    Навукова-даследчыя інтарэсы: дэмакратызацыя аўтарытарных рэжымаў, палітычная эканомія нафты і газу, палітычная эканомія аўтарытарных рэжымаў, інстытуцыйныя трансфармацыі, сістэмы эканамічнага рэгулявання.

  • Аляксандр Філіпаў

    Кандыдат палітычных навук. Дэканам факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўініверсітэта культуры і мастацтваў. Член рэдакцыйнай рады часопіса “Палітычная сфера”. У 2014 г. выйграй стыпеныю ААН па вывучэнню сітуацыі ў шэрагу краін Блізкага Усходу.

    Валоданне замежнымі мовамі: ангельская, арабская, фарсі, іўрыт, лацінская.

  • Аляксей Лашук

    Юрыст-міжнароднік (БДУ), магістар права (CEU), кансультант і кіраўнік праектаў у галіне адукацыі і міжнароднага бізнэсу, эксперт у пытаннях міжнародных інвестыцый, праве і палітыцы ЕС.

  • Аляксей Пікулік

    Доктар палітычных і сацыяльных навук Інстытута еўрапейскага універсітэта (Фларэнцыя), магістр сацыялогіі (Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт, Будапешт).

    З 2011 года IMARES-Professor у Еўрапейскім універсітэце (Санкт-Пецярбург).

    Навукова-даследчыя інтарэсы: палітэканомія рэформаў, палітэканомія нафты, эканамічнае рэгуляванне.

  • Андрэй Елісееў

    Магістр гістарычных навук (БДУ), магістр палітычных навук (ЕГУ, Літва), магістр міжнароднага і еўрапейскага права (Рыжская вышэйшая школа права). Выпускнік Эстонскай дыпламатычнай школы ў Таліне.

    Навукова-даследчыя інтарэсы: міжнародныя адносіны ў рэгіёне Балтыйскага мора, адносіны Беларусі і ЕС, міжнароднае публічнае права, міжнароднае права правоў чалавека, візавая палітыка.

     

  • Андрэй Ляховіч

    Палітолаг, аналітык. Кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі. Аўтар шэрагу аналітычных прац, у тым ліку па пытаннях эвалюцыі палітычнай сістэмы, выбарчых кампаній і фарміравання палітычных эліт у Беларусі.

Старонкі