Каманда BISS

  • Віталь Сіліцкі (†)

    Першы дырэктар BISS. Магістр паліталогіі (Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт, Венгрыя), доктар паліталогіі (Ратгерскі універсітэт, ЗША). Аўтар кнігі "Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі" (апублікавана ў часопісе ARCHE ў 2002 г.), сааўтар Гістарычнага слоўніка Беларусі (разам з Янам Запруднікам, Scarecrow Press, 2007). Аўтар больш за 100 публікацый у выданнях Беларусі, ЗША, ЕС, Расіі. Спецыялізаваўся ў галіне палітыкі эканамічных рэформаў, дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы, на электаральных рэвалюцыях і прэвентыўным аўтарытарызме, палітыцы ЕС на постсавецкай прасторы, адносінах Беларусі з Расіяй і ЕС.

    Прадчасна памёр 11 чэрвеня 2011 пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 39 гадоў.

    Створаны Камітэт памяці Віталя Сіліцкага, які заснаваў прэмію яго імя "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі".

     

  • Пётр Рудкоўскі

    Дырэктар BISS. Магістарскую адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце (Кракаў), а ў Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысертацыю ў абшары гуманітарных навук. У 2007 - 2012 гг. выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня), пазней (2012 - 2016) – ва Універсітэце Лазарскага (Варшава). Апрача таго, быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце, Вроцлаўскім універсітэце, Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім універсітэце, Коледжы св. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларусім калегіюме (Менск).

    У 2008 годзе Рудкоўскі быў стыпендыятам (visiting scholar) Паўднёва-заходняга коледжу ў Ўінфілдзе, ЗША. Двойчы быў стыпендыятам (research fellow) Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у рамках якога кіраваў Беларускім цэнтрам. З'яўляецца аўтарам чатырох кніг і каля 70 артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалогіі і метадалогіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі, адну з найбольш прэстыжных у рэгіёне, за "выбітныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы".

    Акрамя роднай беларускай, валодае польскай, англійскай, расейскай і літоўскай мовамі.

    Кантакт: rudkouski@belinstitute.eu

  • Вадзім Мажэйка

    Аналітык BISS. Кандыдат (PhD) культуралогіі, магістр кіравання. Сябра Рады ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб” (Мінск). Амбасадар супольнасці Press Club Belarus.

    З 2016 году старэйшы выкладчык, потым – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

    Даследчыя інтарэсы: мяккая беларусізацыя, культурная дыпламатыя, дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі, культуралогія, дзяржаўнае кіраванне.

    Апрача роднай беларускай, валодае расейскай і англійскай мовамі.

    Кантакт: vadimmojeiko@gmail.com

  • Андрэй Лаўрухін

    Старэйшы аналітык BISS. У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (факультэт філасофіі і эканомікі). У 1999-2000 гадах ён стажыраваўся ў Інстытуце філасофіі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (PhD) у Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. З 1998 па 2014 год працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Мінск, Вільня) у якасці выкладчыка і кіраўніка Дэпартамента палітычнай філасофіі. У 2003-2004 гадах быў стажорам і супрацоўнікам Універсітэта Альберта Людвіга ў Фрайбургу (Нямеччына), а ў 2007 годзе стажыраваўся ў Кёльнскім універсітэце.
     
    На дадзены момант, апрача працы ў BISS, д-р Лаўрухін з'яўляецца дацэнтам кафедры сацыялогіі Нацыянальнага даследчага універсітэта - Вышэйшай школы эканомікі, экспертам Балонскага камітэта грамадскага (Мінск, Вільня), а таксама членам Рады Беларускай эксперцкай супольнасці «Наше мнение» (Мінск, Вільня). Ён з'яўляецца аўтарам больш за 80 навуковых і навукова-папулярных работ па псіхалогіі, сацыялогіі веды, а таксама навукова-адукацыйнай і інавацыйнай палітыцы.
     
    На дадзены момант у сферу яго зацікаўленняў уваходзіць перадусім адукацыя, навука, інавацыі і чалавечы капітал.
     
    Акрамя роднай расейскай, ён валодае беларускай, нямецкай і англійскай мовамі.
     
    Кантакт: alavruhin@gmail.com