Пётр Рудкоўскі

Акадэмічны дырэктар BISS. Магістарскую адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце (Кракаў), а ў Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысертацыю ў абшары гуманітарных навук. У 2007 - 2012 гг. выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня), пазней (2012 - 2016) – ва Універсітэце Лазарскага (Варшава). Апрача таго, быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце, Вроцлаўскім універсітэце, Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім універсітэце, Коледжы св. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларусім калегіюме (Менск).

У 2008 годзе Рудкоўскі быў стыпендыятам (visiting scholar) Паўднёва-заходняга коледжу ў Ўінфілдзе, ЗША. Двойчы быў стыпендыятам (research fellow) Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у рамках якога кіраваў Беларускім цэнтрам. З'яўляецца аўтарам чатырох кніг і каля 70 артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалогіі і метадалогіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі, адну з найбольш прэстыжных у рэгіёне, за "выбітныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы".